Настаўнік вышэйшай катэгорыі.
У 1995 годзе закончыла філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
З 2001 года працуе настаўнікам беларускай мовы ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №3”.
У 2016 годзе паспяхова закончыла дыстанцыйныя курсы павышэння кваліфікацыі “Удасканаленне прафесійнай капетэнцыі педагогаў ў працэсе атэстацыі” ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”.
Узнагароды: спецыяльны дыплом Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта; ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Дасягненні: 16 дыпломаў на другім (раённым) этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры;
5 дыпломаў на трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры;
2 дыпломы ІІІ ступені і заахвочвальны дыплом на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Педагагічнае крэда: Любіць, паважаць у вучню асобу, чалавека, верыць у яго магчымасці, падтрымліваць у ім усё лепшае, добрае, светлае.