Давыдзенка Лілія Іларыёнаўна

 Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі.

Закончыла факультэт славянскай філалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова.

Стаж работы – 31 год.  

1996 – 2008 гг. працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 41 г. Магілёва;

2003-2005 г. займала пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце ў сярэдняй школе № 41 г. Магілёва;

2008-2022 г. – настаўнік беларускай мовы і літаратуры ва УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №2”;

2016-2019 г. – уваходзіла ў склад журы III (абласнога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры;

2021-2022 – карэктар тэкста навукова-папулярнай кнігі Аўсяннікавай Т.П. «ДЗВЕ ПОСТАЦІ: Ніл Гілевіч, Яўгенія Янішчыц», літаратурна-мастацкай кнігі «Публіцыстыка». Мінск. Выдавец Віктар Хурсік.

З 2022 года па сённяшні дзень - настаўнік беларускай мовы і літаратуры ва УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №3”.

 

Педагагічнае крэда: Вучню трэба аддаваць не толькі пэўныя веды, але і часцінку сваёй душы.

Дасягненні: 13 дыпломаў на другім (раённым, гарадскім і абласным) этапах рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры; удзел вучняў у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Капіцінскія чытанні-3”, Міжнароднай канферэнцыі «Молодежь в науке 2019»; удзел і перамогі вучняў у творчых конкурсах “Спроба пяра”.

 

Узнагароджана:

2009 г.- Ганаровай граматай установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 2” за плённую працу па навучанні і выхаванні вучняў;

2010 г. - Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама за плённую працу па навучанні і выхаванні вучняў;

2012 г., 2017 - Ганаровай граматай установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 2” за плённую працу па навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення.

 

поделиться в: