Дзень роднай мовы - свята, поўнае музыкі і натхнення!
23.02.2026 Цікава, весела, гучна адзначылі Дзень роднай мовы ў МДАЛ №3.
З самага ранку ў фае загучала беларуская мова. З першых хвілін свята пачуліся жывыя беларускія мелодыі, якія стварылі асаблівую, цёплую атмасферу. Вучні 10 мі “А”, 11 хб “А” , “О” і іншых класаў шчыра віншавалі ўсіх са святам. Усе жадаючыя маглі наведаць і арт-пляцоўку, каб адзначыць сябе васільком, за што шчыры дзякуй нашым мастакам.
Але яркім вянком дня стала музычнае мерапрыемства "Родная мова — душа народа". Кожны клас падрыхтаваў цікавую інсцэніроўку на вядомыя беларускія песні. Гэта было не проста выступленне, а сапраўдная мазаіка творчасці! На сцэне ажылі народныя сюжэты і сучасныя інтэрпрэтацыі — усё праз прызму роднага слова і музыкі.
Гэты дзень яшчэ раз даказаў: наша мова — гэта жывы, магутны струмень, які аб'ядноўвае пакаленні і напаўняе душу асаблівай сілай!
Шчыры дзякуй арганізатарам, творчай групе, класным кіраўнікам і ўдзельнікам мерапрыемства.



