Нашы вандроўкі
10.06.2025 У чэрвені група вучняў 10-ых класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі - Давыдзенка Л.І., Верам’ёвай М.П. і Чудоўскай А.І. - наведала Гродна - унікальны горад-помнік, які найбольш поўна захаваў архітэктурную спадчыну мінулага. У час агляднай экскурсіі ліцэісты ўбачылі Пакроўскі сабор, Стары і Новы замкі, прайшліся па старажытных вуліцах горада, наведалі Фарны касцёл і музей М. Багдановіча, у якім сталі ўдзельнікамі цікавай тэатралізаванай экскурсіі. Пасля вучні наведалі Лютэранскую кірху, дзе паслухалі канцэрт арганнай музыкі.
На другі дзень навучэнцы ўбачылі сапраўдны партызанскі лагер, месцы баёў, пазнаёміліся з умовамі жыцця партызан у час вайны. Наведалі і “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”, пакаталіся на дыліжансе, убачылі цікавыя і рэдкія пароды дрэў, жывёл.
Экскурсія пакінула шмат пазітыўных эмоцый і ўражанняў.

