“Гістарычная прастора” сустракае гасцей
14.04.2025 11 красавіка шчыра расчыніла свае дзверы для рэдактараў “Беларускага гістарычнага часопіса” і ліцэйская “Гістарычная прастора”, арганізаваная год таму настаўнікам гісторыі Нікалаенка В.В. Там галоўны рэдактар Корзюк А.А. і намеснік галоўнага рэдактара часопіса Матусевіч Н.У. пазнаёміліся з праектамі ліцэістаў “Я ведаю! А Ты?”. У час экскурсіі па "прасторы" вучні падзяліліся з гасцямі цікавымі фактамі і гісторыямі сваёй сям’і, расказалі пра ўдзел родных і блізкіх у Вялікай Айчыннай вайне.
У завяршэнне сустрэчы Аляксандр Аляксандравіч разам з Наталляй Уладзіміраўнай правялі сваю віктарыну для нашых ліцэістаў па кнізе “80 фактаў аб Вялікай Перамозе” і ўзнагародзілі пераможцаў памятнымі падарункамі.
Гэта сустрэча стала для вучняў не толькі магчымасцю атрымаць новыя веды, але і шанцам зацікавіцца гісторыяй нашай краіны яшчэ больш.

