“Проста аб галоўным” - сустрэча з рэдакцыяй  “Беларускага гістарычнага часопіса”

14.04.2025
     11 красавіка ў актавай зале МДАЛ №3 адбылася сустрэча вучняў і настаўнікаў з галоўным рэдактарам “Беларускага гістарычнага часопіса” Корзюк А.А. і намеснікам галоўнага рэдактара Матусевіч Н.У. пад назвай “Проста аб галоўным”.  
      У час мерапрыемства Аляксандр Аляксандравіч прэзентаваў новыя кнігі, сярод якіх “Дзецям пра Канстытуцыю”, “Дзецям пра правы і абавязкі” і  кніга “80 фактаў аб Вялікай Перамозе”, у якой змешчаны важныя старонкі беларускай гісторыі. 
    Падчас сустрэчы Аляксандр Аляксандравіч выказаў словы-падзякі настаўніку гісторыі ліцэя Аўрамавай Ю.І. за плённае супрацоўніцтва з часопісам і ўзнагародзіў Ягорава Юрыя, вучня 11 класа, памятнымі падарункамі за актыўны ўдзел у рэспубліканскім праекце “Урок у музеі”. 
       Са словамі ўдзячнасці да рэдакцыі часопіса, настаўнікаў і адміністрацыі МДАЛ №3  звярнулася  метадыст  аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі" Галачкіна М.А.. 
        Актыўна і цікава прайшла  віктарына “Я ведаю галоўнае”,  у час якой ліцэісты, настаўнікі і госці прадэманстравалі свае веды па Галоўным Законе дзяржавы.
         Але на гэтым сустрэча не закончылася.  Госці наведалі экспазіцыю "Гісторыя ў мініяцюры" і змаглі ўбачыць выставу лагатыпаў да 80-годдзя Перамогі.
поделиться в: