Дзень роднай мовы

24.02.2025

       Цікава і весела адзначылі Дзень роднай мовы ў МДАЛ №3. З самага ранку ў фае загучала беларуская мова. У час музычнай раніцы “Ліся, роднае слова!” вучні 11 “О” і 10 хб “А” класаў шчыра запрашалі ліцэістаў і настаўнікаў прыняць удзел у акцыі “Любімае слова па-беларуску”. Усе жадаючыя маглі наведаць і арт-пляцоўку, каб адзначыць сябе сімвалам 2025 года - васільком, за што шчыры дзякуй нашым мастакам.
      Але самым аркім мерапрыемствам дня стаў Літаратурны подыум. 24 класы прадставілі літаратурных герояў з 24 беларускіх твораў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, К.Крапівы, В.Быкава, У.Караткевіча, І.Мележа, У.Бутрамеева і інш. А выдатным завяршэннем святочнага дня стала караоке «Спяваем разам», дзе ўсе ўдзельнікі мелі магчымасць аб’яднацца праз музыку і заспяваць беларускія песні.
      Такія мерапрыемствы, напоўненыя творчасцю, радасцю, павагі да роднага слова, не толькі ўзбагачаюць нашу культуру, але і заахвочваюць шанаваць беларускую мову, свае традыцыі і культуру.
      Шчыры дзякуй арганізатарам, творчай групе, класным кіраўнікам і ўдзельнікам мерапрыемства.

поделиться в: