Вандроўка па маршруце Орша-Смаляны

19.09.2024

     14 верасня адбылася ліцэйская вандроўка па маршруце Орша-Смаляны, арганізаваная настаўнікам гісторыі Нікалаенка В.В і гісторыкамі-зацікаўленымі Ягоравым Юрыем і Маркавым Цімафеем.
     У гістарычным падарожжы прынялі актыўны ўдзел зацікаўленыя ў гісторыі вучні 10 фм "А", 10 мі, 11 фм "Б" і "В", 11 "О" класаў.
    Юныя экскурсаводы пазнаёмілі вучняў ліцэя з гісторыяй прыгожага сярэднявечнага мястэчка Смаляны. Ліцэісты ўбачылі муры замка, велічны баракальны касцёл, наведалі могілкі і трапілі ва ўнікальную для Беларусі царкву.
   А чым унікальная смалянская царква? Які дзеяч беларускай гісторыі пахаваны на мясцовых могілках? Пра гэта вы даведаецеся ўжо хутка! Чакайце першы спецвыпуск беларускамоўнай газеты "Паедзем - паглядзім".

поделиться в: