Гістарычная прастора
09.09.2024 На першым тыдні новага навучальнага года вучні 10 хб “А”, “Б”, 10 фм “А”, “Б” і 11 фм “В” класаў сустрэліся з Гісторыкамі зацікаўленымі - Юрыем Ягоравым і Цімафеем Маркавым. Сустрэча адбылася на Гістарычнай прасторы, якая ў гэтым навучальным годзе адчыніла свае дзверы на другім паверсе. Аматары мінуўшчыны паведамілі пра Гістарычную прастору, якая трывала ўсталявалася ў ліцэі, а зараз знайшла прапіску, дзякуючы настаўніку гісторыі Нікалаенка В.В. і дырэктару ліцэя Грыгаровічу К.М.
У час сустрэчы юнакі расказалі пра сваю ліцэйскую дзейнасць у галіне гісторыі і археалогіі, прадэманстравалі знойдзеныя артыфакты, якія яны знайшлі і выратавалі ад знішчэння, вандруючы па роднай Беларусі. Сярод іх і кавалкі фрэсак з Княжыцкага касцёла (Магілёўскі раён), і фашысцкая бутэлька часоў Айчыннай вайны, і шмат іншага. Падзяліліся сваімі ўражаннямі ад вандровак і расказалі пра інтэрактыўныя ўрокі “Наш край”, якія дапамагаюць пазнаёміцца з цікавымі месцамі і будынкамі Магілёўшчыны і не толькі.
Гістарычная прастота запрашае ўсіх аматараў даўніны і падарожжаў. Па панядзелках плануецца праводзіць сходы і абмяркоўваць далейшую дзейнасць. Далучайцеся!