Cустрэча вучняў 10 і 11 класаў з магілёўскім паэтам

02.03.2023

2 сакавіка ў актавай зале МДАЛ №3 адбылася сустрэча вучняў 10 і11 класаў з магілёўскім паэтам, публіцыстам, педагогам Тамарай Аўсяннікавай. Ліцэісты пазнаёміліся з творчасцю Тамары Пятроўны, пачулі цікавыя ўспаміны пра яе ўзаемаадносіны і сяброўства з вядомымі людзьмі - Я. Янішчыц і Н. Гілевічам. Сустрэча прайшла ў цёплай, добразычлівай атмасферы. Вучні з цікавасцю слухалі і задавалі пытанні, на якія Тамара Пятроўна з задавальненнем адказала. Па словах Т. Аўсяннікавай, ідзе новае пакаленне, якое пачынае цікавіцца літаратурай. Шчыры дзякуй Ліліі Іларыёнаўне Давыдзенка за арганізацыю сустрэчы.