ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21.02.2023

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.
21 лютага МДАЛ №3 адсвяткаваў Дзень роднай мовы. Дзень, калi варта пацвердзiць вядомае: мова — тое, што нас яднае i робiць унiкальнымi.
Каб даць магчымасць адчуць непаўторнасць і прыгажосць беларускай мовы, свята прайшло пад назвай “Смак роднай мовы”. Ужо з самага ранку і на кожным перапынку было гучна, цікава, весела і смачна!
Усе мы яшчэ раз упэўніліся, што родная мова – гэта скарб, які трэба захоўваць, бо, дзе б’ецца беларускае сэрца, там жыве і мова.