Ужо 140 гадоў беларуская зямля ўслаўляе двух сваіх таленавітых сыноў - Янку Купалу і Якуба Коласа

05.12.2022

Ужо 140 гадоў беларуская зямля ўслаўляе двух сваіх таленавітых сыноў - Янку Купалу і Якуба Коласа, якія пакінулі зорны след у вечнасці і ў культуры нашай краіны. Літаратурна-мастацкая спадчына беларускіх песняроў - вялікае нацыянальнае багацце. У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа, вучні 11 хб “Б” і 11 мі “А” класаў наведалі Тэтр лялек - спектакль па паэме Я.Купалы “Магіла льва”.