Кляшчук, А. Пад небам Беларусі= Под небом Беларуси= BENEATH the SKY of BELARUS [фотаальбом] / А. Кляшчук. - Мінск : Беларусь, 2019. - 167 с.
20.07.2022Аўтар альбома — заўзяты вандроўнік па беларускай глыбінцы, шчыра ўлюбёны ў родны край, пажыццёва захоплены прафесіяй, а галоўнае - самім жыццём, якое натхняе і дае шмат падстаў для стварэння маляўнічых кніг, у тым ліку і альбома. Ілюстрацыі ў альбоме размеркаваны ў адпаведнасці з порамі года. Кожны раздзел, які абагульняе пару года, пачынаецца з дарожнага сюжэта, бо дарога, сцяжына — спрадвечны сімвал падарожніка. Адметнасць кнігі ў тым, што яна адкрываецца не зімой, а вясной, бо традыцыйна ўвесну нашы продкі пачыналі новы год. Фотасюжэты былі прывезены з розных куткоў Беларусі.