99 знакамітых мясцін Беларусі / [уклад. : Д. В. Кашавар, К. К. Шастоўскі ; пераклад з рускай Д. В. Кашавара] . – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2021 . – 231 с. : каляр. іл.
10.06.2022Гэтая выдатна ілюстраваная кніга прысвечана Беларусі — краіне з багатай гісторыяй, самабытнай культурай і запаведнай прыродай. Яна знаёміць з 99 знакамітымі гісторыка-культурнымі, прыроднымі і ландшафтнымі аб'ектамі. Чаму іх 99? Па-першае, 99 — гэта адкрытая і сакральная лічба, а па-другое, кожны чытач мае права знайсці уласны соты варыянт.
Такім месцам можа стаць ваша малая радзіма ці нейкае невялікае мястэчка, якое вы сустрэлі ў вандроўцы, вясковая цэркаўка ці касцёл. Або старадаўні дом, які ўтульна стаіць на вузкай вулачцы, што цудам ацалела пад час шматлікіх войнаў.
Галоўная ж задача кнігі — натхніць і юных, і дарослых чытачоў падарожнічаць па Беларусі, абудзіць пачуццё гонару за сваю малую радзіму, жаданне пабываць у яе вядомых і малавядомых кутках, накарміцца прыгажосцю і дакрануцца да культурных вытокаў душы беларуса.
Тэкставы і ілюстрацыйны матэрыял выдання суадносіцца са зместам вучэбных прадметаў «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)», «Гісторыя Беларусі» і дазваляе пашырыць і паглыбіць веды вучняў.
А сучасная тэхналогія дапоўненай рэальнасці, уключаная ў кнігу ў выглядзе відэаролікаў, адкрые новыя ракурсы ўспрымання славутасцяў (напрыклад з вышыні птушынага палёту), яшчэ лепш пазнаёміць чытачоў з яркімі асаблівасцямі нашай айчыннай спадчыны.