Книжная выставка "Любі, шануй і ведай сваё слова"

20.02.2026

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіраванае на захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, прадухіленне знікнення ўнікальных моўных асаблівасцяў, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна на выкарыстанне роднай мовы. Родная мова кожнага народа з'яўляецца духоўнай спадчынай, па якой яна вызначае сваё адрозненне сярод іншых народаў свету.

У бібліятэке ліцэя працуе кніжная выстава “Любі, шануй і ведай сваё слова” якая накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў наведвальнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

поделиться в: