Кніжная выстава "Сэрца паэта" к 65-годдзю з дня нараджэння Алеся Пісьмянкова

   

Сучасная беларуская паэзія складаецца з вялікай колькасці творчых індывідуальнасцяў. Не выключэнне і імя Алеся Пісьмянкова. Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) Пісьмянкоў нарадзіўся 25 лютага 1957 года ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў рабочай сям’і. Бацька паэта, Уладзімір Сямёнавіч, працаваў шафёрам, маці, Марыя Сямёнаўна, – медсястрой у бальніцы. На выхаванне і сталенне Алеся  значнай ступені паўплывалі родныя бацькоў: апавядальнікі і надзвычай гасцінныя дзед Сямён Варфаламеевіч і бабуля Анісся Васільеўна. У 1980 годзе Алесь скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. У 1980–1982 гадах працаваў карэспандэнтам у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1982 годзе перайшоў у часопіс «Полымя» на пасаду рэдактара аддзела навукі і мастацтва. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984), у 1990 годзе абраны сакратаром Саюза. Пазней вяртаецца ў «Полымя» намеснікам галоўнага рэдактара, але потым зноў перайшоў у «ЛіМ» на пасаду галоўнага рэдактара (1999–2002). У 2002 годзе перайшоў у рэдакцыю часопіса «Вожык» (2002–2004). Не абышлі яго і ўзнагароды. Ён лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры», лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1998) за кнігу «Вершы», лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004, пасмяротна). Вось, что піша вядомы магілеўскі краязнаўца Віктар Арцем’еў : “Алесь Пісьмянкоў – пясняр нашага роднага края. Ён ніколі не забываў родныя карані, сваё Прыбяседдзе з крыніцамі, якія жывілі ягоны талент. Ён захапляўся нават назвамі вёсак малай радзімы: “Таму і чытаю назвы вёсак, як загалоўкі мудрых кніг. Алесь Пісьмянкоў – паэт рамантычнага светаўспрымання. Яго паэзія пранізана глыбокім пачуццём лірызму, пранікнёным пафасам патрыятызму і чалавечнасці. Бібліятэка ліцэя прапануе пазнаёміцца з творчасцю Алеся Пісьмянкова праз аформленую кніжную выставу “Сэрца паэта” прысвечаную 65-годдзю з дня нараджэння пісьмннніка.