Книжная выставка "Язык. Культура. Чтение"

     

 

 

Родная мова З легендаў i казак былых пакаленняў, З калосся цяжкога жытоў i пшанiц, З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў, З грымучага ззяння бурлiвых крынiц. З птушынага шчэбету, шуму дубровы, I з гора, i з радасцi, i з усяго Таго, што лягло назаўсёды ў аснову Святынi народа, бяссмерця яго, – Ты выткана, дзiўная родная мова. Максім Танк

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Беларусь не выключэнне. Да знакавай даты прымеркаваны публічныя дыктанты, конкурсы чытальнікаў, літаратурныя выставы і адмысловыя вечарыны.  «Тое, што нас адрознівае ад іншых, — гэта беларуская мова. Нам не трэба ад гэтага адыхо¬дзіць», – адзна¬чыў нядаўна Прэзідэнт і выказаў спадзяванне, што ў краіне ўсе будуць імкнуцца да валодання родным словам.  Убібліятэцы ліцэя аформлена кніжная выстава “Язык. Культура. Чтение”, прысвечанае Дню роднай мовы, дзе прадстаўлена наша беларуская мова як сродак зносін паміж пакаленямі прошлага і будучыні у розных аспектах нашага жыцця.