Спектакль "Купальская ночь"

11.03.2024

Спектакль "Купальская ноч"

    Адна з самых знакавых падзей ліцэя - спектакль да Міжнароднага жаночага дня. Ужо традыцыйна адзінаццацікласнікі парадавалі нас цікавай пастаноўкай. У гэтым годзе была прадстаўлена камедыя А.Дударава “Купальская ноч”, напісаная па беларускіх народных матывах. Прэм’ера прайшла ярка, каларытна, гучна і весела!
   Шчыры дзякуй нашым акцёрам-адзінаццацікласнікам, вакалістцы Ксеніі Сідаровіч, дзяўчатам-танцорам з 11 хб "А" класа і харэографу Марыі Коталевай, дэкаратарам - Шулепаву Мікіце Дзмітрыевічу і Стрыгуну Ігару Яўгенавічу, музычна-сцэнічнаму афарміцелю Марыне Паўлаўне Верам'ёвай, але ў першую чаргу рэжысёру-пастаноўшчыку Ірыне Фёдараўне Курсаковай.
     Усім удзельнікам спектакля і гледачам творчага натхнення, новых цікавых ідэй, поспехаў і дабрабыту!